Каб не рызыкаваць, трэба жыць мінімум 200 м ад дарогі.

Каб не рызыкаваць, трэба жыць мінімум 200 м ад дарогі.

У людзей, якія жывуць блізка да загружаных аўтадарог, часцей, чым у астатніх, развіваецца прыроджаная дэменцыя, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным канадскім часопісам Lancet.

Як паказала даследаванне, у людзей, дамы якіх знаходзяцца на адлегласці 50 метраў або менш ад загружаных дарог рызыка развіцця дэменцыі ў сярэднім вышэйшая на сем працэнтаў. Віной таму — забруджанае паветра.

«Забруджвальныя рэчывы з паветра трапляюць у кроў і могуць выклікаць запаленне, якое звязваюць з хваробамі сэрца. У дадзеным даследаванні сцвярджаецца, што тыя ж рэчывы па крывацёку трапляюць таксама ў мозг, што можа прывесці да неўралагічных праблемаў», — кажа суаўтар даследавання, супрацоўнік праграм па ахове здароўя ведамства штата Антарыё Рэй Коўпс.

У рамках даследавання каманда навукоўцаў прааналізавала медыцынскія дадзеныя 6,5 млн жыхароў Антарыё ва ўзросце ад 20 да 85 гадоў. У перыяд з 2001 па 2012 год у жыхароў штата было выяўлена больш за 243 тысячы выпадкаў дэменцыі.

Затым навукоўцы нанеслі месца жыхарства людзей, у якіх развілася дэменцыя, на карту, звяртаючы ўвагу на адлегласць іх дамоў ад загружаных дарог.

Па меры аддалення ад дарог рызыка развіцця дэменцыі памяншаецца: у людзей, якія жывуць на адлегласці ад 50 да 100 метраў ад дарогі, імавернасць развіцця ўсяго на 4 адсоткі вышэйшая за сярэдні паказчык, ў тых, хто жыве на адлегласці ад 100 да 200 метраў - на два працэнты, а калі чалавек жыве за дзвесце метраў ад дарогі, то дадатковая рызыка знікае цалкам.

Дыягназ старэчай дэменцыі - адзін з самых распаўсюджаных у свеце. Чакаецца, што да 2050 года колькасць хворых узляціць з цяперашніх 44 да 135 мільёнаў чалавек. Кожны год гэта захворванне абыходзіцца свету ў 604 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?