Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце на далёкія адлегласці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ МУС.

У выпадку крайняй неабходнасці трэба адпраўляцца ў дарогу, толькі старанна праверыўшы аўтамабіль і пераканаўшыся ў яго тэхнічнай спраўнасці, каб не апынуцца на трасе ў небяспечнай сітуацыі.

Каб гэтага не адбылося, неабходна падрыхтаваць аўтамабіль да эксплуатацыі пры нізкіх тэмпературах: выкарыстоўваць спецыяльнае зімовае дызельнае паліва, праверыць шчыльнасць і ўзровень астуджальнай вадкасці ў сістэме астуджэння рухавіка, праверыць зарадку акумулятарнай батарэі і спраўнасць сістэмы ацяплення. Акрамя таго, перад пачаткам руху трэба ачысціць шыбы і фары аўтамабіля ад снегу і лёду, запоўніць бачок шклоамывальніка незамярзальнай вадкасцю.

Важна цёпла апрануцца, не забыцца ўзяць у дарогу зараджаны мабільны тэлефон, буксіровачны трос, рыдлёўку і тэрмас з гарачым чаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0