У панядзелак і аўторак, 9-10 студзеня, у некаторых раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Маразы пачнуць трохі слабець, паведамляе БелТА са спасылкай на Гідрамет.

Тэмпература паветра ўначы прагназуецца мінус 13-20 градусаў, пры праясненнях да мінус 25. Днём будзе ад 8 да 15 градусаў, у асобных раёнах 16-17 марозу, па паўднёвым усходзе краіны начныя тэмпературы складуць 7-12 са знакам мінус, днём будзе 3-7 марозу.

«Да сярэдзіны тыдня на тэрыторыю краіны пачнуць паступаць паветраныя масы з Заходняй Еўропы, мароз аслабее», — адзначыла Святлана Рыбакова.

У сераду, 11 студзеня, надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску. У асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 7-14 градусаў, пры праясненнях яна панізіцца да 19 градусаў, днём будзе 5-12 марозу.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0