Грамадства2121

Калінкавіцкага актывіста Дзяніса Рабянка, які напісаў заяву на «Рэгнум», правяраюць па артыкуле «Абраза прэзідэнта»

5 студзеня дадому да калінкавіцкага актывіста АГП Дзяніса Рабянка прыйшоў участковы міліцыянер. Ім праводзіцца праверка па заяве жыхара пасёлка Мачулішчы Мінскага раёна Вячаслава Сафронава аб тым, што ў публікацыях Дзяніса Рабянка ў сацыяльных сетках прысутнічаюць прыкметы абразы кіраўніка краіны.

Фота з facebook.com.

«Былі прыведзеныя цытаты з Укантакце, але не з маёй старонкі. Участковы пытаўся, ці маю я ў гэтай сацыяльнай сетцы старонку. Сказаў, што маю, назваў адрас. Пасля міліцыянт пытаўся, ці з’яўляюся я сябрам апазіцыйных партый і арганізацый. На гэта адказаў, што не згодны з палітыкай улады і крытыкую яе, але не абражаю ні прэзідэнта, ні іншых службовых асобаў», — расказаў «НН» Дзяніс Рабянок.

Асоба чалавека, які падаў заяву на Рабянка, дастаткова цікавая. Раней ён працаваў начальнікам аддзела камп’ютарных сетак і тэхналогій Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Сафронаў трапіў у буйны скандал сваімі антысеміцкімі выказваннямі на розных форумах. «Чамадан — вакзал — Асвенцім», — пісаў Сафронаў адносна габрэяў. Аднак міліцыя так і не пакарала Сафронава за тыя словы.

Сваю творчасць Сафронаў працягвае па сённяшні дзень. У інтэрнэце ёсць некалькі сайтаў, дзе згаданы персанаж бэсціць апазіцыю і габрэяў.

Звяртае ўвагу, што менавіта Дзяніс Рабянок быў аўтарам скарг па дзейнасці расійскага шавіністычнага сайта «Рэгнум», у выніку чаго па крымінальным артыкуле былі затрыманыя Юрый Паўлавец, Дзмітрый Алімкін і Сяргей Шыптэнка.

«Пасля гэтага ў дачыненні мяне былі дзясяткі пагроз, абяцалі «закапаць» і г.д. Я не звяртаў увагу, бо гэта ж робіцца ў інтэрнэце. Цяпер усё больш сур’ёзна. Я перакананы, што не за прэзідэнта яны так перажываюць, а спрабуюць адпомсціць за «рэгнумаўцаў», — мяркуе Рабянок.

Пакуль Рабянок не ведае, як будзе рэагаваць на ўсё гэта: «Будзе залежыць ад таго, ці завядуць крымінальную справу, ці праверка нічым не скончыцца. Віны ў мяне ніякай няма. Я крытыкаваў, але не абражаў».

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць