У Грэцыі арыштавалі адну з самых шуканых тэрарыстак 48-гадовую Полу Рупу, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на «Афінскае агенцтва навінаў».

Удакладняецца, што Рупа не аказала супраціву паліцыі, але папрасіла абараніць дзіця, якое было з ёй падчас затрымання. Таксама была арыштаваная жанчына, у якой хавалася Рупа.

Панаёта (Пола) Рупа разам з мужам Нікасам Мазіоцісам ўзначальвала цяпер распушчаную грэчаскую леварадыкальную групоўку «Рэвалюцыйная барацьба».

Яна была завочна асуджаная за шэраг тэрактаў, уключаючы абстрэл пасольства ЗША ў Афінах з гранатамёта ў 2007 годзе.

Нікаса Мазіоціса арыштавалі ў 2014 годзе.

У 2016 годзе Пола паспрабавала скрасці верталёт і вызваліць мужа з турмы, але пілот аказаў ёй супраціў. У выніку спроба ўцёкаў не ўдалася, але сама Рупа зноў здолела схавацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0