«Атрымаў гастрольнае пасведчанне на канцэрт «Dzieciuki» у Віцебску! Падрабязнасці пра выступ пазней. Сочым за развіццём падзей», — падзяліўся навіной арганізатар.

Як распавялі журналісту «НН», канцэрт адбудзецца ў мясцовым пабе «Torvald» увесну. 

Фота Ірыны Арахоўскай.

Фота Ірыны Арахоўскай.

Пэўны час гурт «Dzieciuki» меў праблемы з правядзеннем канцэртаў, бо знаходзіўся ў «чорным спісе» Міністэрства культуры. Так, у 2013 годзе не адбыўся канцэрт у адным з мінскіх клубаў, летась гурт тры разы безвынікова спрабаваў зладзіць прэзэнтацыю новага альбома «Рэха» ў Мінску.

Апошнія канцэрты «Dzieciuki» ў Беларусі адбыліся ў сакавіку ў Гомелі і Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?