Супрацоўнікі наркакантролю Цэнтральнага РУУС Мінска ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на вуліцы Кахоўскай па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў затрымалі 32-гадовую раней неаднаразова судзімую за незаконны абарот наркотыкаў мінчанку.

Як паведамілі ў райупраўленні міліцыі, у ходзе правядзення асабістага вобшуку затрыманай у мыліцы, якую яна выкарыстоўвала для хадзьбы ў сувязі з наяўным пашкоджаннем сцягна, быў знойдзены тайнік. У ім знаходзіўся поліэтыленавы пакецік з парашком белага колеру. Ён, згодна з заключэннем эксперта, з'яўляецца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам альфа-PVP.

Па дадзеным факце ў дачыненні да затрыманай Цэнтральным РАСК распачатая справа па ч. 1. арт. 328 КК, ёй пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў. У цяперашні час правяраецца дачыненне затрыманай да збыту псіхатропаў на тэрыторыі Цэнтральнага раёна сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?