Улады ЗША ўнеслі імя сына экс-кіраўніка групоўкі «Аль-Каіда» Усамы бін Ладэна ў чорны спіс тэрарыстаў. Гэта азначае, што грамадзянам ЗША забаронена звязвацца з ім, а ўсе ягоныя рахункі на тэрыторыі краіны падлягаюць замарозцы, піша ВВС.

AFP

AFP

У спісе, які складае Дзярждэпартамэнт ЗША, Хамза бін Ладэн названы «асабліва небяспечным міжнародным тэрарыстам».

У пералік таксама трапіў адзін з лідараў «Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве» Ібрагім аль-Банна.

Амерыканскія спецслужбы сцвярджаюць, што Хамза бін Ладэн стаў актыўным прапагандыстам «Аль-Каіды» пасля смерці свайго бацькі, забітага ў Пакістане падчас аперацыі спецслужбаў ЗША ў маі 2011 года.

Падчас ператрусу ў доме бін Ладэна былі знойдзеныя лісты, у якіх Хамза просіць кіраўніка «Аль-Каіды» навучыць яго і зрабіць сваім спадчыннікам.

Паводле дадзеных спецслужбаў ЗША, Усама бін Ладэн планаваў перадаць сыну кіраванне «Аль-Каідай», хоць на момант напісання ліста (2009 год) яны не бачыліся больш за восем гадоў.

Аднак у выніку пасля смерці бін Ладэна кіраўніком групоўкі стаў егіпцянін Айман Завахіры.

Пры гэтым Хамза бін Ладэн час ад часу выпускаў відэазвароты да сваіх прыхільнікаў, у якіх пагражаў ЗША новымі нападамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?