05.01.2017 / 21:37

Навукоўцы: Спорт развівае не толькі мышцы, але і мазгі

Навукоўцы высветлілі, што заняткі спортам станоўча ўплываюць не толькі на фізічную форму чалавека, але і на яго мозг, паведамляюць інфармагенцтвы.

Такую выснову спецыялісты зрабілі на аснове праведзенага эксперыменту, у якім прынялі ўдзел 10 пар братоў-блізнят з Англіі. У кожнай пары адзін з братоў актыўна займаўся спортам, іншы ж вёў больш пасіўны лад жыцця.

Праз некаторы час усіх удзельнікаў эксперыменту абследавалі пры дапамозе апарата МРТ. Аказалася, што спорт станоўча ўплывае на частку мозгу, адказную за каардынацыю рухаў.

Даследчыкі запэўніваюць, што рэгулярныя заняткі спортам дапамогуць прадухіліць развіццё некаторых неўралагічных захворванняў.