Калядны турнір аматараў хакея застаецца галоўнай навіной у дзяржаўных СМІ. Тым больш пасля матча зборнай Аляксандра Лукашэнкі і каманды Балканаў, які скончыўся з лікам 14:7 на карысць сяброў кіраўніка краіны.

«У гэтай гульні Аляксандр Лукашэнка закінуў чатыры шайбы, і цяпер ён узначальвае спіс лепшых бамбардзіраў турніру, набраўшы 8 ачкоў па сістэме гол плюс пас (5+3)», — радуе заўзятараў інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Супернікі Беларусі спецыфічныя — апроч Балканаў, гэта зборныя Швейцарыі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (!). Прычым наймацнейшыя з іх, як выявілася, арабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?