Падаткавікі на канец мінулага года па пошце адправілі паведамленні аб неабходнасці заплаціць падатак за «няўдзел у фінансаванні дзяржфінансавання» ўжо 252 тысячам «дармаедаў». Пра гэта газеце «СБ. Беларусь сегодня» паведаміў начальнік упраўлення падаткаабкладання грамадзян, дэкларавання даходаў і маёмасці Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі. Мяркуецца, што дакладная колькасць жыхароў Беларусі, якія мусяць заплаціць падатак, стане вядомая ў пачатку вясны.

На канец снежня 2016-га беларусы заплацілі ў бюджэт амаль 4,9 млн дэнамінаваных рублёў. Прычым за тры апошнія тыдні з гэтай сумы «дармаедамі» было ўнесена 1,7 млн рублёў.

Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» быў падпісаны ў красавіку 2015 года. У адпаведнасці з ім, беларусы, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў (альбо калі ўдзельнічаюць, то менш за 183 каляндарныя дні на год), мусяць заплаціць падатак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0