Са студзеня кожны тыдзень на «Белсаце» будуць выступаць самыя цікавыя музыкі з Беларусі (і не толькі). Сярод іх новыя, маладыя гурты і ветэраны сцэны. У кожнай серыі музыкі зайграюць тры кампазіцыі — новыя творы і ўжо добра вядомыя публіцы песні. Весці праграму будуць музычныя журналісты Сяргей Будкін і Міра Шульц.

У першай серыі «Belsat Music Live» выступяць два гурты — «Вурай» і «Палац». Першы з іх паўстаў у Мінску ў 2010 годзе і з таго часу эксперыментуе з аўтэнтычным спеўным матэрыялам, ствараючы новыя творы адмысловага гучання. Культавы ўжо «Палац» існуе з 1992 года, грае ў стылі фолк-мадэрн, беларускія песні апрацоўвае ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі папулярнай музыкі з выкарыстаннем сэмплаў.

Праграму «Belsat Music Live» глядзіце на «Белсаце» штосуботу а 20:15, а таксама анлайн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0