06.01.2017 / 18:10

Домрачава вярнулася пасля цяжарнасці — і заняла 37-е месца ў спрынце

6 студзеня на 4-м этапе біятлоннага Кубка свету ў Аберхофе прайшоў жаночы спрынт. Перамогу атрымала чэшская біятланістка Габрыэла Каўкалава, паведамляе by.tribuna.com. Дар'я Домрачава заняла 37-е месца. Нагадаем, беларуска вярнулася пасля паўтарагадовага перапынку.

— Настрой добры. Вяртанне адбылося?

— Вяртанне адбылося. Спадзяюся, што з кожнай гонкай буду паказваць усё лепшыя вынікі. Сёння была першая гонка, было цяжка, скажу шчыра. Напэўна, недзе залішне асцярожнічала на стральбе. На трасе таксама старалася трымаць сябе, каб цалкам не спыніцца пасля хуткага паскарэння. У цэлым, старт атрымаўся.

— Прысутнічала хваляванне?

— Хваляванне прысутнічала. Не скажу, што было занадта хвалююча, але прадчуванне гэтага старту, гэтых трыбун у Аберхофе… Тут заўсёды вельмі біятлонная атмасфера. Таму, вядома, крыху хвалявалася

— Ведаю, што сям'я твая побач. Дзе яны заўзелі за цябе? Адчуваецца падтрымка?

— Усе перажывалі ў гасцініцы. Вядома, падтрымка адчуваецца. Спадзяюся, пасля гонкі таксама будзе падтрымка, — сказала Домрачава ў эфіры «Матч-ТВ».

nn.by