У Мінскай вобласці за мінулыя суткі зафіксаваныя тры выпадкі абмаражэння (пераахаладжэння) — у Лагойскім, Салігорскім і Барысаўскім раёнах.

Як паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС, усяго з пачатку 2017 года ў вобласці зафіксавана дзесяць выпадкаў абмаражэння: тры — у Салігорскім раёне; па два — у Барысаўскім і Лагойскам; па адным выпадку — у Капыльскім, Старадарожскім і Чэрвеньскім раёнах.

У сувязі з моцнымі маразамі сіноптыкамі на бліжэйшыя суткі ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У начныя гадзіны 8 студзеня (нядзеля) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі паветра астудзіцца да мінус 25—27°С, у асобных раёнах чакаецца паніжэнне тэмпературы да мінус 28—32°С, у Мінску — да мінус 25°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?