У нямецкім порце Брэмерхафен ідзе разгрузка сотняў танкаў, самаходных гаўбіц і іншых ваенных машын, якія прыбылі ў Германію морам з ЗША.
ЕРА
Як піша ВВС, гэта самая буйная адпраўка амерыканскай бранятанкавай брыгады ў Еўропу з часоў заканчэння халоднай вайны.
У бліжэйшыя дні ваенная тэхніка будзе транспартаваная чыгункай з Германіі да месцаў дыслакацыі ў Польшчы і краінах Балтыі.
Паводле дадзеных Deutsche Welle, для гэтага бундэсверу спатрэбіцца звыш за 900 вагонаў і платформаў.
У Германію таксама прыбудуць 3500 амерыканскіх вайскоўцаў 4-й пяхотнай дывізіі з ваеннай базы Форт Карсан у штаце Каларада.
Акрамя таго, ЗША, Брытанія, Германія і Канада накіруюць сёлета ў Эстонію, Латвію, Літву і Польшчу чатыры батальёны — па адным у кожную з краін — агульнай колькасцю 4000 чалавек.
Размяшчэнне сіл НАТА ва Усходняй Еўропе — частка праграмы Паўночнаатлантычнага альянсу, накіраванай на стрымліванне магчымай агрэсіі з боку Расіі.