«А што, ужо Новы год? А куды тады дзеўся мінулы? — піша ў сябе ў фэйсбуку свецкі леў, ці, як ён сам сябе характарызуе «journalist, dalba.ob, kitt.by», Іван Шыла. — У 2016-м…

— Як ніколі мала бываў за мяжой.

— Збіраўся паказаць фота з кубікамі (які ўжо год), але амаль перастаў хадзіць у спартзалу. Затое штотыдзень гуляю ў футбол. Калі ў мяне есць выбар паміж чым-заўгодна і футболам, то футбол

— Пачаў паліць самыя легкія цыгарэты і нашмат менш.

— «Чысты Кіт», оў

— Пачаліся і скончыліся новыя стасункі 💔

— Здаў IELTS на 6,5. Гэта ок.

— Змяніў працу. Можа атрымацца, як з трансферам Аляксандра Глеба. Ну і тры здымныя кватэры.

— Натхніўся Маркам Цукербергам і хацеў цэлы год бегаць. Бегаў.

— Натхняўся Цукербергам, Трудо і о да, Маскам. Ну і Абама, замілаванне прост.

+ чатыры татуіроўкі.

— Не прачытаў кнігі пра пракрастынацыю. Прачытаў пару кніжак😟, але дзве паўнавартасна па-англіску: Біл Клінтан і Букоўскі.

— Быў месяц, калі працаваў па 14 гадзінаў. Але толькі адзін.

— Набыў мак. А што, радуе.

— Пахмеллі сталі немагчымымі, а час успрымаецца хутчэй, а я часта кажу банальныя рэчы. І яшчэ я стаў тым чалавекам, які апавядае адны і тыя ж гісторыі і не памятае каму. З памяццю, людзьмі і гісторыямі стала горш», — падсумоўвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0