25 снежня Раство святкавалі каталікі і пратэстанты, шэраг праваслаўных цэркваў у свеце. Сёння, 7 студзеня яго адзначаюць праваслаўныя ў Беларусі, Расіі, Украіне, Сербіі, Грузіі і ўкраінскія ўніяты.
Святкаванне Раства пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай, якая носiць назву На Куццю (ад назвы рытуальнай стравы).
У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры. Менавiта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркi i праходзiла ў строгiм маўчаннi.
З Раством! З Нараджэннем Хрыстовым! З Калядамі! Вясёлых святаў, дарагія чытачы!