Грамадства33

Забойца ігуменні з Барысаўскага раёна была яе хроснай дачкой

Фота Святланы Курэйчык, Млын.by.

Ігумення Cвята-Ксеніеўскага жаночага манастыра матушка Васіліса была забітая ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна 5 студзеня. 

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці, па факце забойства ігуменні распачатая справа. У дачыненні да падазраванай прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Паводле інфармацыі Барысаўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, у нападзе на ігуменню Свята-Ксеніеўскага жаночага манастыра матухну Васілісу падазраецца 29-гадовая грамадзянка Беларусі, ураджэнка Казахстана, якая жыве пры манастыры. Яе часова прытулілі там, жадаючы дапамагчы ў вырашэнні жыццёвых праблем. «На працягу яе знаходжання ў манастыры, асабліва напярэдадні таго, што здарылася, адзначалася псіхічнае расстройства маладой жанчыны, якое і стала прычынай яе страшнага ўчынку», — паведаміла прэс-служба епархіі.

Як кажуць жыхары Барані, падазраваная была хроснай дачкой ігуменні.

Развітанне з памерлай адбудзецца 8 студзеня.

Ігумення Васіліса (Мядзведзь) нарадзілася 10 сакавіка 1949 года ў горадзе Сосніца Чарнігаўскай вобласці (Украіна). Была прыхаджанкай Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску, затым пасля ўтварэння Елізавецінскага сястрынства пры саборы стала сястрой міласэрнасці. У 2001 годзе служыла паслушніцай Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра пад Мінскам, потым прыняла пострыг. З 2004 года з дабраславення мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, — ігумення Свята-Ксеніеўскага жаночага манастыра ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна.

Падазраваная ў забойстве ігуменні манастыра ў Барысаўскім раёне затрыманая

У МУС удакладнілі грамадзянства падазраванай у забойстве ігуменні

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць21

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі55

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў15

Адзін укол — і слых вяртаецца. Навукоўцы зрабілі прарыў у лячэнні глухаты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць21

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць