Фота mchs.gov.by
Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў 21.40. Высветлілася, што пры пасадцы ў аэрапорце Гомеля лёгкі двухматорны самалёт Cessna 560X выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы прыкладна на 15 метраў.
Па папярэдніх дадзеных, гэта адбылося праз пашкоджанне шыны левай бакавой стойкі шасі.
У самалёце знаходзіліся 3 члены экіпажа і 4 пасажыры. Пацярпелых няма.
Работнікі МНС дапамаглі вярнуць самалёт на ўзлётна-пасадачную паласу і адбуксаваць да месца стаянкі. Дакладная прычына здарэння выяўляецца.
0
0
0
0
0
0