Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка склаў спіс кніг, прачытаных за 2016 год, якія яго ўразілі і якія, паводле яго словаў, вартыя для ўвагі. «Цікавыя кнігі» называецца яго допіс.

На 4-м месцы пазіцыі ў спісе з шасці пазіцый — кніга нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».

«Ніхто нас не вчив, як бути вільними. Нас тільки вчили, як вмирати за свободу», — пракаментаваў выбар Парашэнка.

У спісе таксама ўспаміны гетмана Скарападскага, кніга Аляксандра Палія «25 перамог Украіны», «Тампліеры» Сяргея Жадана, Анталогія ўкраінскай паэзіі ХХ ст., а таксама кніга «Казімір Малевіч. Кіеўскі перыяд 1928—1930» Таццяны Філеўскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?