За год у працы Chrome выявілі 172 уразлівасці, аднак гэта не значыць, што дадзеныя карыстальнікаў браўзэра ад Google падвяргаюцца падвышанай небяспецы — ІТ-гігант увесь час выпускае абнаўленні з выпраўленнямі памылак, піша dev.by.

2016 прынёс менш клопатаў распрацоўнікам Apple, якія адказваюць за Safari. У працы гэтага браўзэра летась выяўвілі найменшую колькасць багаў.

Хоць Firefox не стаў самым уразлівым браўзэрам у 2016 годзе, флагманскі прадукт кампаніі Mozilla застаецца антылідарам у агульным рэйтынгу. На яго рахунку 1437 ідэнтыфікаваных пагроз (супраць 1370 у Chrome). Праўда, у гэтым няма нічога дзіўнага, паколькі CVE Details адсочваюць патэнцыйныя пагрозы для Firefox ад 2003 года, а для Chrome — ад 2008-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?