8 студзеня ў Саборы БАПЦ імя Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася нядзельная Багаслужба з удзелам Уладыкі Святаслава, які ўзнагародзіў рэгента хору сабора Алу Орса-Рамана «нагароднай граматай за прыкладную і адданую працу на карысць Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы і беларускага народа. Падзякаваўшы за ўзнагароду, спадарыня Ала адзначыла, што гэтая грамата — адзнака працы ўсіх удзельнікаў хору Сабора Кірылы Тураўскага.

А пасля багаслужбы надышоў час каляднай ялінкі — любімага штогадовага свята дзяцей і дарослых беларусаў Нью-Ёрка і ваколіц. У грамадскай зале сабора было весела, прыемна і шумна, дзеткі з асаблівым нецярпеннем чакалі прыходу святога Мікалая з вялікім мехам падарункаў, але ён, аднак, не спяшаўся раздаваць падарункі, а спачатку прасіў дзяцей іх «зарабіць» - праспяваць песеньку, расказаць вершык, ці станчыць. Ад жадаючых не было адбою, усе цягнулі ўверх ручкі, каб паказаць свае таленты і атрымаць прысмакі. Нават самыя нясмелыя адважыліся на публічны выступ. Пасля гэтага Св. Мікалай разам з дзецьмі вадзіў карагоды вакол ялінкі і спяваў песенькі. Весяліліся ад душы дзеці, і дарослыя, нават разыходзіцца многім не хацелася. Асабліва тым, хто прыходзіць толькі раз у год на «Ялінку», але ім ўсім было цікава пабачыцца, пагаварыць. падзівіцца, як падраслі дзеткі за год, пасталелі, чаму новаму навучыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?