У сувязі з неспрыяльным тэмпературным фонам у Аршанскім і Ушацкім раёнах Віцебскай вобласці сёння адмененыя заняткі ў школах, паведамілі БелТА ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

«Як мінімум на адзін дзень прадоўжаны школьныя канікулы для некаторых дзяцей Віцебскай вобласці. Сёння раніцай на заняткі не пайшлі навучэнцы Аршанскага і Ушацкага раёнаў, таксама часткова адменены ўрокі ў іншых раёнах, дзе падвоз арганізаваны з аддаленых вёсак. Такая мера, як скарачэнне навучальнага дня, нідзе не ўжывалася», - растлумачылі ва ўпраўленні.

Між тым, тэмпература паветра набліжаецца да звыклай. Таму, хутчэй за ўсё, праз дзень-два будуць працаваць усе ўстановы адукацыі рэгіёну, дадалі ва ўпраўленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0