Каб радавацца мінусу 20 — трэба перажыць мінус 32… Зімой каля рэчкі… ммм…
— Дык канечня! А што ж ты быў захацеў!? Лета зімою!? Во так некалі і было… І цэлы месяц трышчэла! Ого! А гурбы намятала! Капітальныя! За ноч намяце, што праз вокны вылазілі… Так дзверы падпёршы!!! Ммм…
— …І конь па грудзі ў снезе йшоў быў і спатыкаўся воз везучы?
— Канечня! На грэблі скока наваля! Токі конь хіба і пройдзя! Чалавек сам ніколі! У каня ж ногі даўжэйшыя!
— А пчолы якія былі?
— …якія пчолы?
— Пчолы!
— Што пчолы? Пчолы як пчолы… гэта ўсё пасляваенная…
— Ааа… Я пра пчолы пад Польшчаю пытаю..
— Ааа! Не… Гэта не на маёй памяці… Якія там пад Польшчаю пчолы былі… хер іх зная… можа і сытнейшыя…мы ж пра мароз гаварылі! Нашто табе пчолы даліся? Вечна нешта сабе выдумаеш… У галаву ўваб'еш і ходзіш! Ха! Слава Богу, што адлягнула!