Мінскія школы працуюць па раскладзе, нягледзячы на моцныя маразы.

Пра гэта паведаміла БелТА намеснік начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай працы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея Вялікая.

Мясцовыя органы ўлады могуць прымаць рашэнне аб часовым прыпыненні адукацыйнага працэсу ў вучняў пры неспрыяльных умовах надвор'я, у ліку якіх і тэмпература атмасфернага паветра мінус 25 градусаў і ніжэй.

Паводле слоў спецыяліста, у Мінску рэкамендацый па адмене заняткаў або скарачэння працягласці урокаў не паступала, бо тэмпература ніжэй за 25 градусаў не апускалася.

Заняткі ў школах на гэты момант адменены ў Аршанскім і Ушацкім раёнах Віцебскай вобласці. Сіноптыкі захоўваюць аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных маразоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0