Праз галалёдзіцу хуткасць на некаторых участках дарог зніжаная, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

«На некаторых дарогах Беларусі праз экстрэмальныя ўмовы надвор'я (галалёдзіца) знізілі максімальную дапушчальную хуткасць руху. Устаноўленыя часовыя дарожныя знакі, стацыянарныя — зачахлёныя альбо развернутыя», — сказалі ва УДАІ.

Паніжэнне хуткасных рэжымаў арганізавана на наступных участках:

- М1 (Брэст-Мінск-мяжа РФ): 256-292 км і 308-330 км — хуткасць зніжаная да 90 км/ч, 292-308 км — 80 км/ч;

- М6 (Мінск-Гродна) па ўсёй аўтадарозе — 90 км/ч, 21, 22 і 53-ы км - 70 км/г;

— М14 (МКАД-2) з 0 па 48-ы км — 90 км/г;

— Р28 (Мінск-Маладзечна-Нарач) — з 10 па 27-ы км — 70 км/ч.

У ДАІ нагадалі, што ў складаных пагодных і дарожных умовах кіроўцы павінны быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі за рулём, выбіраць бяспечную хуткасць, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал паміж транспартнымі сродкамі, пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, а таксама звяртаць увагу на часовыя знакі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0