Беларускія сацсеткі шалёна абмяркоўваюць імаверны камінг-аўт (прызнанне ў гомасэксуальнасці) баскетбалісткі «Цмокаў» Кейшы Гары.

Сёмага студзеня яна напісала ў сваім фэйсбуку, што ў дадзены момант жыцця пачуваецца выдатна: маўляў, яна здаровая, робіць што хацела, вандруе і мае побач «прыгожую і цудоўную жанчыну». 

Гаворка ідзе пра Таццяну Ліхтаровіч — беларускую баскетбалістку, калегу па камандзе Кейшы. 

«Яна не толькі мая дзяўчына (у арыгінале girlfriend), але і мой найлепшы сябар», — напісала Кейша і дадала, што дзякуе за гэта Богу. 

Таксама ў «сямейным становішчы» дзяўчат у фэйсбуку адлюстроўваецца, што яны знаходзяцца ў адносінах, а на старонках процьма фота разам.

Праўда, ніхто з іх яшчэ не пацвердзіў адносіны сваім каментаром для грамадскасці. 

Як сказалі «Нашай Ніве» блізкія да жаночага спорту крыніцы, гэта ўсё больш паходзіць на сцёб. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?