Тры жанчыны паступілі на службу ў баявы батальён марской пяхоты ЗША, адкрываючы новую старонку ў гісторыі самай магутнай і мабільнай баявой сілы на Зямлі, піша americanmilitarynews.com.

Гэта першыя жанчыны ў марской пяхоце, якія будуць ваяваць непасрэдна на перадавой — у якасці стралка, кулямётчыка і мінамётчыка.

americanmilitarynews.com

americanmilitarynews.com

Усяго 31 жанчына падпісала кантракты на службу ў пяхотных падраздзяленнях КМП пасля таго, як міністр абароны ЗША Эш Картэр адкрыў для «слабога полу» раней закрытыя функцыі ў наземных войсках.

Жанчыны, якія хочуць служыць у пяхоце, павінны прайсці агульны для ўсіх тэст на фізічную падрыхтоўку яшчэ перад курсам маладога байца - бег на 2,7 км за 13 хвілін 30 секунд, тры падцягванні, 44 практыкавання на прэс за 2 хвіліны, 45 пад'ёмаў скрыні з боепрыпасамі за 2 хвіліны.

Інтэграцыя жанчын у армію была адной з галоўных мэтаў адміністрацыі прэзідэнта Барака Абамы.

Аднак многія эксперты, у тым ліку ў Ізраілі, звяртаюць увагу на непрактычнасць выкарыстання жанчын у актыўна ваюючай пяхоце, танкавых войсках і артылерыі, дзе больш лёгкі і менш трывалы жаночы арганізм значна часцей атрымлівае траўмы.

«Згодна з гэтымі даследаваннямі, сярэдні рост жанчын на 12 см ніжэйшы чым у мужчын, сярэдняя вага на 10 кг меншая, мышачная маса на 20 кг меншая… У сярэднім жанчыны ў тры разы часцей пакутуюць на астэапароз», — адзначае ізраільскі афіцэр рэзэрву і вайсковы эксперт Давід Гендэльман.

У маі 2015 года Армія абароны Ізраіля, дзе шмат год існуе прызыў для жанчын, вырашыла не адкрываць для жанчын пасады танкістаў, палічыўшы гэта непрактычным ва ўмовах вялікіх нагрузак і патрэбы доўгі час суіснаваць разам з мужчынамі ў палявых умовах. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?