Тэлеканал Showtime пакажа першыя дзве серыі новага сезона серыяла «Твін Пікс» 21 мая 2017 года. Пра гэта абвясціў прэзідэнт канала Дэвід Невінс.

Невінс таксама паведаміў, што ў сезоне будзе 18 серый. Эпізоды будуць выходзіць раз на тыдзень, аднак трэці і чацвёрты будуць апублікаваныя на лічбавай платформе Showtime адразу пасля прэм'еры.

Серыял «Твін Пікс» трансляваўся ў 1990-1991 гады і стаў культавым. Выйшлі два сезоны, у якіх усяго было 30 серый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0