mil.by

mil.by

Беларускія вайскоўцы на базе вучэбнага дапаможнага пункта ўпраўлення Генштаба Узброеных Сіл праводзяць двухбаковую камандна-штабную ваенную гульню па пытаннях, звязаных з выпрацоўкай найбольш мэтазгодных спосабаў кіравання войскамі ў ходзе вядзення абарончай аперацыі, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Камандна-штабная ваенная гульня праходзіць 9—13 студзеня ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл на 2016/2017 навучальны год пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны генерал-маёра Алега Белаконева.

Асноўная мэта правядзення ваеннай гульні — праверка здольнасці і гатоўнасці службовых асоб прымаць мэтазгодныя і своечасовыя рашэнні, кіраваць войскамі пры выкананні баявых задач у складаных абставінах. Пераследуецца таксама шэраг даследчых мэтаў.

«Улічваючы важны навуковы складнік, да правядзення ваеннай гульні таксама прыцягнуты прафесарска-выкладчыцкі склад Вайсковай акадэміі. Гэта абумоўлена ў першую чаргу патрабаваннем кіраўніка краіны па ўдасканаленні і прыстасаванні да сучасных рэалій сістэмы падрыхтоўкі ваенных кадраў, выказаным кіраўніком дзяржавы ў ходзе праверкі ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі афіцэрскага складу УС у кастрычніку 2016 года», - адзначаецца ў паведамленні Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0