Сяргей Бялунін, бацька студэнта Ўладзімера Бялуніна, якога арыштавалі паводле падазрэньня ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня, паведаміў «Свабодзе», што сьледчыя вырашылі выпусьціць з ізалятара ягонага сына.

«Менавіта пра такое рашэньне беларускага боку мне паведамілі ў расейскай амбасадзе. Зараз я знаходжуся побач з ізалятарам на Акрэсьціна, чакаю вызваленьня сына», — сказаў праз тэлефон Сяргей Бялунін.

Нагадаем, ягонага сына Ўладзімера, студэнта аднаго з менскіх ВНУ, першы раз затрымалі і дапыталі 4 ліпеня, а 9‑га арыштавалі як падазраванага і зьмясьцілі ў ізалятар. Паводле бацькоў Уладзімера Бялуніна, затрыманы цяжка хворы на страўнік і ня можа нармальна харчавацца ў турэмных умовах. 14 ліпеня амбасада Расеі ў Беларусі даслала ў МЗС ноту, у якой заклікала зьмяніць меру стрыманьня для расейскага грамадзяніна У. Бялуніна на падпіску пра нявыезд.

У МУС Беларусі зьвесткі, якія тычацца справы пра выбух, не камэнтуюць.

Радыё Свабода

Нагадаем, што за кратамі ў сьледчым ізалятары застаюцца Сяргей Чыслаў, Міраслаў Лазоўскі, Ігар Корсак, Віктар Ляшчынскі, Ільля Богдан, Антон Койпіш, Тацяна Пякун, Міхал Пашкевіч, Кірыла Паўлоўскі, Віктар Стажараў атрымалі ад 10 да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Дарэчы, гэта ўжо другі адміністрацыйны тэрмін для Міхала Пашкевіча, якога ў красавіку судзілі паводле працэсу 14-ці і прыгаварылі да «хатняй хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0