Але кампанія «Будзьма беларусамі!» вырашыла не пакідаць тых, хто не паспеў набыць каляндар у самоце і падрыхтавала цудоўны постнавагодні падарунак! На яе замову студыя дызайнера Ігара Назаранкі, як і ў мінулыя гады, зрабіла мабільную версію календара, якая ўжо дасяжная для бясплатнага спампоўвання для прылад на платформах  iOS і Android!

Мабільная версія календара аб’яднала мінулагодні і сёлетні календары, а гэта ўжо болей за 700 арыгінальных вясёлых малюнкаў ад мастачкі Дар’і Мандзік, падпісаных сакавітымі беларускімі словамі і словазлучэннямі, якія прыставанне будзе даваць у рандомным парадку.

Усталёўваем бясплатнае дастасаванне для iOS і Android!

Не маўчым па-беларуску ў 2017 годзе разам!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?