Аварыя з удзелам дзіцяці адбылася 10 студзеня, у 06.50, на сталічнай вуліцы Казіміраўскай. Пра гэта tut.by распавялі ў ДАІ Мінска.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 40-гадовы кіроўца Peugeot ехаў з боку вуліцы Нёманскай у кірунку МКАД і на скрыжаванні з вуліцай Каменнагорскай учыніў наезд на 11-гадовую дзяўчынку, якая разам са старэйшай сястрой перасякала дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе.

У выніку наезду школьніца атрымала сур'ёзныя траўмы і была шпіталізаваная.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. На які сігнал святлафора перасякалі дарогу пешаходы, а на які ехаў кіроўца, яшчэ трэба будзе высветліць інспектарам. Кіроўца Peugeot сцвярджае, што дзеці выбеглі на дарогу на чырвоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0