Мінспорту пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму прагназуе павелічэнне патоку турыстаў на 20%. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч на брыфінгу «Увядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму для іншаземцаў у Беларусі» ў прэс-цэнтры БелТА.

«Міністэрства спорту і турызму прагназуе павелічэнне наведванняў Беларусі на 20 працэнтаў. Перш за ўсё мы арыентуемся на краіны Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Персідскага заліва, адштурхоўваючыся ад гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое існуе цяпер з гэтымі дзяржавамі», — адзначыў Віталь Грыцэвіч.

Раней Беларусь увяла бязвізавы рэжым з Ізраілем, Турцыяй і некаторымі іншымі краінамі. «З моманту адмены віз колькасць уездаў грамадзян Ізраіля павялічылася ў два разы, з Турцыі - у паўтара», — сказаў Віталь Грыцэвіч.

Мінспорту прагназуе, што рост колькасці турыстаў будзе ў асноўным за кошт індывідуальных падарожнікаў, таму міністэрства плануе весці работу, накіраваную на паляпшэнне якасці абслугоўвання, развіццё інфраструктуры не толькі Мінска, але і абласных, і раённых цэнтраў для турыстаў, якія знаходзяцца ў краіне без суправаджэння работнікаў турагенцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0