Хрысця Фрыланд (Chrystia Freeland) прызначана новым міністрам замежных спраў Канады, паведамляе National Observer.

nationalobserver.com

nationalobserver.com

Цырымонія прысягі новых членаў кабінета міністраў прэм'ера Джасціна Трудо пачалася раніцай 10 студзеня ў рэзідэнцыі Рыдо-Хол у Атаве.

Да свайго прызначэння Фрыланд з лістапада 2015 г. займала пасаду міністра міжнароднага гандлю. Яна стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка канадскага МЗС за апошнія 24 гады.

Хрысця Фрыланд нарадзілася ў 1968 г. у Піс-Рывер (Альберта). Яе бацька, Дональд Фрыланд, быў адвакатам і членам Ліберальнай партыі Канады, а маці Галіна Хамяк, украінка па паходжанні, таксама працавала адвакаткай.

Хрысця Фрыланд атрымала ступень бакалаўра мастацтваў па расійскай гісторыі і літаратуры ў Гарвардскім універсітэце і ў 1993 г. — магістра даследаванняў па славістыцы ў каледжы Св. Антонія ў Оксфардскім універсітэце.

Пачынала журналісцкую кар'еру ва Украіне ў якасці стрынгера Financial Times, The Washington Post і The Economist. Пазней ў Financial Times ў Лондане, начальнікам маскоўскага бюро, карэспандэнткай ва Усходняй Еўропе ды інш. З сакавіка 2010 г. — рэдактар у Thomson Reuters. Таксама працавала штотыднёвым аглядальнікам у Globe and Mail.

26 ліпеня 2013 года пакінула журналістыку, каб балатавацца на давыбарах у парламент Канады ад Ліберальнай партыі па акрузе ў Таронта. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?