Міграцыйныя службы Беларусі сумесна з профільнымі органамі Расіі і ЕС праводзяць праверку па факце «знікненні» замежных студэнтаў факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. Гэта дваццаць чатыры бенгальцы і адзін сенегалец.

Мяркуецца, што гэтыя грамадзяне скарысталіся такой шчылінай для нелегальнай міграцыі. Па гэтым факце праводзіцца праверка, паведамляюць у МУС Беларусі.

Паводле інфармацыі, якая знаходзіцца ў распараджэнні Міністэрства ўнутраных спраў, некаторыя з гэтых студэнтаў зніклі, пакінуўшы свае нацыянальныя пашпарты і дакументы ў ВНУ. Некаторых знайшлі на мяжы з Украінай і ў Расіі. Таксама ўстаноўлена, што яшчэ частка групы легальна выехала ў Еўрапейскі саюз з дапамогай Шэнгена.

Як паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, уся наяўная па справе інфармацыя апрацоўваецца. Праводзіцца работа па ўдасканаленні сістэмы зніжэння міграцыйных рызык, звязаных з атрыманнем замежнымі грамадзянамі адукацыі ў Беларусі.

У цяперашні час у вышэйшых навучальных установах краіны навучаецца 18,3 тыс. замежных студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?