10 студзеня ў двары дома ў вёсцы Валоскі знайшлі цела 67-гадовага мужчыны, паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілля Помін.

Цела мужчыны знайшлі відавочцы. Мужчына ў хатняй вопратцы без прыкмет жыцця ляжаў пад разбітым акном ўласнага дома. Уваходныя дзверы ў будынак былі замкнутыя знутры. Паводле папярэдняй версіі мужчына разбіў акно і выбраўся вонкі, а таму забрацца не змог. На кісцях рук загінулага выявілі раны і парэзы.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Мужчына пражываў адзін, злоўжываў спіртным. Яго фізічны стан на момант гібелі трэба будзе вызначыць судмедэкспертам.

Па папярэдніх дадзеных смерць наступіла ад пераахаладжэння.

Нагадаем, 8 студзеня ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці ад пераахаладжэння ў сваім доме загінуў 78-гадовы пенсіянер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0