Грамадства77

Што рабіць, калі вы жывяце за мяжой, а падатковая запісала вас у «дармаеды»

Пакрокавая інструкцыя, як вызваліцца ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў, калі вы больш за паўгода не жылі ў Беларусі.

За апошнія дні ў разы вырасла колькасць лістоў з патрабаваннем заплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Накіравалі такія лісты і тым, хто ўжо доўгі час жыве за мяжой. Згодна з дэкрэтам «Аб перадухіленні сацыяльнага ўтрыманства», асобы, якія былі ў краіне менш за 183 дні ў каляндарным годзе, не мусяць плаціць збор. Калі вы належыце да гэтай групы і атрымалі «ліст шчасця» — ніжэйшай інструкцыя для вас.

1. У правым верхнім куце на старонцы Міністэрства па падатках і зборах выбіраем укладку «Электронны зварот», і ў акне, якое з'яўляецца, — «Звароты грамадзянаў».

2. Трапляем на форму звароту, якую трэба запоўніць. У калонцы «Каму» выбіраем падатковую інспекцыю па адрасе, на які вам даслалі паведамленне пра выплату збору. У тэксце паведамлення варта пазначыць, што ў 2015 годзе (за які зараз патрабуюць плаціць збор) вы больш за 183 дні знаходзіліся за мяжой, у чым падаткавікі могуць упэўніцца, скарыстаўшыся базай перасячэння мяжы. Працаўнікі падатковай маюць магчымасць праверыць колькасць дзён знаходжання за мяжой па канкрэтным грамадзяніне, калі ён прадставіў у адпаведныя органы інфармацыю пра сваю адсутнасць у краіне.

3. Больш нічога рабіць не трэба, чакаем адказ з падатковай аб вызваленні ад выплаты збору.

Міністэрства падаткаў і збораў разглядае электронныя звароты за такі самы час, як і пісьмовыя, — не больш за 15 дзён, а ў выпадку, калі патрэбныя дадатковае вывучэнне і праверка, — не больш за месяц, калі іншы тэрмін не прызначаецца законамі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі42

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі42

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць