Літаратура2121

«Аблізваюць боты ўлады» — Святлана Алексіевіч выйшла з Рускага ПЭН-цэнтра

З Рускага ПЭН-цэнтру ў канцы снежня мінулага года быў выключаны журналіст Сяргей Пархоменка. Яго выключэнне выклікала абурэнне шэрагу пісьменнікаў і літаратараў, некаторыя паказальна сышлі з суполкі. Далучылася да іх і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

фота Ірына Арахоўскай 

«Справа ў тым, што зневажаюцца ўсе ідэалы заснавальнікаў ПЭНа. Канфлікт з Пархоменкам адбыўся з-за таго, што не першы раз ужо Рускі ПЭН адмаўляецца падпісваць лісты ў абарону людзей, якія пакутуюць ад пуцінскай улады, — распавяла «Нашай Ніве» сама Алексіевіч. — І вось цяпер канкрэтна быў выпадак з рэжысёрам Сянцовым, які адбывае тэрмін… Ізноў ПЭН дэклараваў, што гэта не справа пісьменнікаў — кагосьці абараняць, штосьці адстойваць, справа пісьменнікаў сядзець ціхенька і пісаць — то бок, шчыра сказаўшы, аблізваць боты ўлады. 

Мяне доўга прасілі не сыходзіць, бо і так дзясяткі годных людзей сышлі [з Рускага ПЭНа]: Уліцкая, Вайновіч, іншыя. Я заставалася, бо людзі прагрэсіўныя спадзяваліся, што ўдасца выстаяць у гэтай барацьбе, што «цёмная» частка не пераможа. Але не ўдалося.
І я не маю падстаў больш удзельнічаць у гэтай гульні. 

Магу сказаць так: штосьці падобнае з пісьменнікамі было ў сталінскія часы — каб так баязліва сябе паводзілі пісьменнікі, пісьменніцкія арганізацыі. Але Пуцін сыдзе, а гэтая старонка застанецца ў гісторыі ПЭНа».

Пры гэтым членам Беларускага ПЭН-цэнтра Святлана Алексіевіч застаецца.

Журналіст, блогер і актывіст праграмы «Дысернет» Сяргей Пархоменка быў выключаны з арганізацыі «за адступленне ад непарушных прынцыпаў, змешчаных у Хартыі Міжнароднага ПЭН-клуба, сістэматычнае невыкананне патрабаванняў гэтага Статута, за правакацыйную дзейнасць, несумяшчальную з мэтамі і задачамі Рускага ПЭН-цэнтра, і выказванні, што закранаюць гонар і годнасць асобы», — паведамляе газета «Ведомості».

Сяргей Пархоменка.

У пратаколе да пасяджэння аб Пархоменку гаворыцца, што ён блогер, «выхаваны камсамолам і які мае ў праваабарончых колах рэпутацыю «правакатара з Балотнай плошчы», заяўляецца, быццам ён «ўступіў у нашу пісьменніцкую арганізацыю толькі для таго, каб разбурыць яе знутры, ператварыўшы, насуперак Хартыі і Статуту, у апазіцыйную палітычную партыю», быў прыняты «насуперак Статуту, без рэкамендацый» і пры «поўнай адсутнасці бібліяграфіі ўласных твораў». Пархоменку ставіцца ў віну, што ён, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні, надае СМІ «хлуслівыя, тэндэнцыйныя звесткі, якія ганяць нашу арганізацыю, выкарыстоўваючы яе брэнд для асабістых мэтаў». Год таму арганізацыя не стала яго строга караць, каб «правакатар», не ўцягнуў яе «ў гэтак спадзяваны ім скандал», але цяпер у ёй прыйшлі да высновы, што мяккасць караецца.

У апошнія гады Пархоменка разам з некаторымі іншымі членамі ПЭН-цэнтра падпісвалі заявы, ад якіх затым адмяжоўвалася сама арганізацыя. Сярод іх было патрабаванне абмяняць Надзею Саўчанка, заява ў абарону асуджанага ў Расіі рэжысёра Алега Сянцова і патрабаванне расказаць пра знаходжанне асуджанага палітвязня Ільдара Дадзіна.

У знак пратэсту да выключэння Пархоменкі з ПЭН-цэнтра сышлі пісьменнікі Барыс Акунін і Аляксандр Ілічэўскі, паэт Леў Рубінштэйн. Дарэчы, услед за Алексіевіч рускі ПЭН пакінула і паэтка Вольга Седакова, якая нядаўна прымала ўдзел у мінскім паседжанні інтэлектуальнага клуба беларускай пісьменніцы.

«Рускі ПЭН-цэнтр» быў утвораны ў 1989 годзе. Правобразам паслужыў «ПЭН-клуб» (PEN International) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае прафесійных пісьменнікаў і створаная ў 1921 годзе ў Лондане.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць