Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў паведамленні пра нібыта наяўны ў расійскіх спецслужбаў кампрамат на абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён назваў гэтую інфармацыю «абсалютнай качкай», фальшыўкай і лухтой, піша ВВС. 

Па словах Пяскова, «у Крамля няма кампрамату на Трампа, інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца нічым іншым, як абсалютнай выдумкай».

Прэс-сакратар Пуціна падкрэсліў, што ў Крамля няма кампрамату і на саперніцу Трампа на прэзідэнцкіх выбарах, Хілары Клінтан.

Апублікаваную інфармацыю Пяскоў ахарактарызаваў як спробу нашкодзіць адносінам паміж Расіяй і ЗША. «Крэмль не займаецца зборам кампрамату. Крэмль, прэзідэнт займаецца выбудоўваннем адносін з нашымі замежнымі партнёрамі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?