Дзяржаўная дума РФ прыняла ў першым чытанні законапраект, які выключае з Крымінальнага кодэкса пакаранне за пабоі ў дачыненні да блізкіх асоб. За дакумент прагаласавалі 368 дэпутатаў, супраць — адзін, яшчэ адзін парламентарый устрымаўся, паведамляе Meduza.

Законапраект прапануе перанесці пабоі у дачыненні да блізкіх сваякоў у разрад адміністрацыйных правапарушэнняў. Крымінальная адказнасць за такія дзеянні будзе наступаць толькі калі правапарушэнне здзейснена два і больш разы на працягу года.

У Крымінальным кодэксе ў выпадку канчатковага ўхвалення дакумента застанецца пакаранне за пабоі з хуліганскіх падахвочванняў альбо па матывах нянавісці ці варожасці. За гэта прадугледжанае пакаранне ад абавязковых работ да двух гадоў пазбаўлення волі.

«Унутрысямейны пабоі сталі больш небяспечнымі, чым пабоі звычайных людзей. Гэта значыць, фактычна парушаны прынцып роўнасці грамадзян па сямейнай прыкмеце», — заявіла на пасяджэнні суаўтар законапраекта Алена Мізуліна.

Ініцыятары змен адзначаюць, што ўвядзенне крымінальнай адказнасці прывяло да таго, што жонкі перасталі скардзіцца — не хацелі, каб у турму мужоў садзілі. Аўтары змяненняў спадзяюцца, што адміністратыўная адказнасць, наадварот, стымулюе звароты жанчын па абарону.

Артыкул пра пабоі без указання матываў перанеслі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях летам 2016 года. Адзін з аўтараў новага законапраекта дэпутат Вольга Баталіна распавядала, што пасля прыняцця паправак узнікла калізія, калі пабоі на вуліцы лічыліся правапарушэннем, а ў сям'і — злачынствам.

Адміністрацыйнае пакаранне за пабоі прадугледжвае штраф ад 5 да 30 тысяч расійскіх рублёў, альбо арышт на тэрмін ад 10 да 15 сутак, альбо ад 60 да 120 гадзін абавязковых прац.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?