Генетычнае даследаванне пацвердзіла, што белабровыя гібоны, якія жывуць у трапічных лясах на паўднёвым захадзе Кітая, моцна адрозніваюцца ад субратаў і належаць да раней невядомага навуцы віду прыматаў, піша ВВС.
Тут і ніжэй фота: Sam Turvey
Заолагі назвалі новы від Скайуокерам у гонар аднаго з галоўных герояў знакамітай кінасагі «Зорныя войны».
Даследаванне групы навукоўцаў з Заалагічнага таварыства Лондана апублікаванае ў часопісе American Journal of Primatology.
Новы від прыматаў падобны да белабровых гібонаў хулокаў, што жывуць у джунглях Азіі, у якіх не толькі белыя бровы, але і светлая барада. Адкрыты навукоўцамі від гібонаў адрозніваецца адсутнасцю барады.
Доктар Сэм Тарві з Заалагічнага таварыства Лондана, які ўдзельнічаў у даследаванні, растлумачыў, што гібоны былі выяўленыя ў рэгіёне, дзе колькасць многіх жывёл імкліва скарачаецца з-за звужэння арэала пражывання і браканьерства.
Паводле ацэнкі навукоўцаў, у Кітаі жывуць каля 200 гібонаў новага віду. Папуляцыя гэтых гібонаў ёсць таксама ў М'янме, але дакладны лік асобін невядомы. Навукоўцы папярэджваюць, што новы від гібонаў знаходзіцца на мяжы знішчэння.