Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Polsat, што ў МЗС Польшчы ёсць магчымасць упершыню правесці перамовы з краінамі Сан-Эскабар і Беліз. Толькі краіны пад назвай «Сан-Эскабар» не існуе, піша Meduza.

Пазней прадстаўнік Міністэрства Яана Вайда патлумачыла заяву Вашчыкоўскага: «Сан-Эскабар — гэта агаворка. Міністр Вашчыкоўскі меў на ўвазе перамовы з міністрам замежных спраў Сент-Кітс і Невіс».

Аднак карыстальнікі твітара ўжо паспелі стварыць акаўнт «Дэмакратычнай рэспублікі Сан-Эскабар» і пачаць дыпламатычныя адносіны з віртуальнай дзяржавай Сіленд

…а таксама прыдумаць валюту неіснуючай дзяржаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?