У брэсцкае «Дынама» на прагляд прыбыў Жэрэмі Малерб — 25-гадовы брамнік з Страсбура, піша by.tribuna.com.

Паслужны спіс галкіпера не асабліва ўражвае. Дома ён практычна не гуляў. Аднак Малерб захапляецца не толькі футболам. Яго анкеты, падмацаваныя фатаграфіямі, можна знайсці на розных сайтах па пошуку мадэляў. Брамнік-легіянер-мадэль — такога ў чэмпіянаце Беларусі яшчэ дакладна не было. Калі Жэрэмі здолее пераканаць Уладзіміра Жураўля, не факт, што ён стане зоркай нацыянальнага першынства, але зоркай вуліцы Савецкая ў Брэсце будзе адназначна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0