Грамадства1313

Бізнесовец падарыў курсам «Мова нанова» 6000 рублёў 

Бізнесовец армянскага паходжання Ваган Керабян вырашыў падтрымаць курсы «Мова нанова».

Пра гэта ён напісаў у сваім Фэйсбуку, падводзячы вынікі конкурсу «Адметныя», які ладзілі «Citydog.by» ды «Samsung Belarus».

Ваган Керабян заснаваў службу дастаўкі страваў з менскіх кавярняў і рэстаранаў Menu.by, якая па выніках конкурсу «Адметныя» заняла трэцяе месца. Вось што на гэты конт напісаў бізнесовец:

«Пра армянаў кажуць, што мы сціплы народ, які працуе з раніцы да ночы, які шмат разоў білі за апошнія 3000 гадоў, але які сілай сваёй веры і МОВЫ, змог выжыць і захаваў сваю самабытнасць. Для нас армянская мова — гэта гарантыя выжывання і развіцця! У Беларусі мне стала вельмі крыўдна за беларусаў — мала хто ведае мову, а штодня на ёй размаўляе зусім мала хто. І я быў уражаны Глебам Лабадзенкам і курсамі «Мова нанова» — гэта агмень захавання і развіцця мовы. У выпадку перамогі мы планавалі перадаць прыз ім. Але нашая «параза» у конкурсе не перашкода, так што мы вырашылі падарыць суму, роўную суме прыза — 6000 рублёў, на працу і на развіццё курсаў «Мова нанова»! Такая вось маленькая падтрымка ад братняга армянскага народа».

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце1

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ вінаватым прызналі веласіпедыста? Развязка здарэння ў Мінску1

Сіціхаусы, клубныя дамы, жыццё ў стылі хюге: у Тарасаве пад Мінскам пачынаюцца продажы кватэр у новым комплексе2

Ва ўзросце 40 гадоў памерла мастачка Ніна Маргаева5

«Гэта называецца «адпіска». «Савушкаў» адказаў на скаргу адносна паўпустых упаковак4

Былога камандуючага расійскімі войскамі ва Украіне Суравікіна саслалі ў Алжыр

Аліментшчык і рабочы з адміністратыўкай за п'янства. Стала вядома яшчэ пра двух беларусаў, якія ваююць за «рускі свет»

«Эксперымент завершаны». Кір Стармер абвясціў пра абмежаванне іміграцыі ў Вялікабрытанію6

Пад Варшавай затрымалі беларуса, які трымаў вялікую партыю выбухоўкі1

Канфіскаваную машыну блогера Павука прадаюць за смешную цану8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце1

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць