Прызыўнікі з Крыма з гэтага года будуць праходзіць ваенную службу па ўсёй РФ, а не толькі на тэрыторыі паўвострава, як гэта было раней. Пра гэта паведаміў начальнік Галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба УС Расіі Васіль Танкашнураў, піша ТАСС.

«У 2014 годзе быў прыняты федэральны закон, у адпаведнасці з якім прызваных грамадзян з тэрыторыі Крыма адпраўлялі для нясення службы ў злучэнні і воінскія часці ў межах паўвострава. Аднак гэтыя абмежаванні дзейнічалі толькі да 1 студзеня 2017 года. І пачынаючы з бягучага года грамадзяне будуць накіроўвацца для праходжання ваеннай службы ў злучэнні і воінскія часці, размешчаныя і іншых рэгіёнах краіны», — сказаў Танкашнураў падчас відэаканферэнцыі са штабамі ваенных акругаў, прысвечанай выніках прызыву на ваенную службу.

Па словах намесніка старшыні савета міністраў рэспублікі Крым Ігара Міхайлічэнкі, пасля ўваходжання паўвострава ў склад Расіі было праведзена чатыры прызывы, у выніку якіх у войскі Паўднёвай ваеннай акругі і Расгвардыі было прызвана больш за 4 тысяч крымчан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?