Даследчая лабараторыя Сухапутных войск ЗША плануе распрацаваць лятучы разведвальны беспілотнік, які жаўнеры змогуць лёгка раздрукоўваць наўпрост на пазіцыях, паведамляе armytimes.com.

Выкарыстоўваючы палявы прынтар для трохмернага друку, жаўнеры пры наяўнасці патрэбы змогуць хутка сабраць невялікую машыну і адправіць яе ў разведвальны палёт.

Прататып Малой аднаўляльнай беспілотнай лятучай сістэмы. Фота townnews.com

Прататып Малой аднаўляльнай беспілотнай лятучай сістэмы. Фота townnews.com

Комплекс атрымаў назву «Малая аднаўляльная беспілотная лятучая сістэма» (ODSUAS), хуткасць беспілотніка, як чакаецца, будзе дасягаць 100 км/г. Жаўнеры будуць вырабляць яе максімум за 24 гадзіны — такім чынам за 48 гадзін яны змогуць правесці разведку і паспеюць спланаваць невялікую аперацыю.

Відэа ад Даследчай лабараторыі Сухапутных войскаў ЗША

Да таго ж, самі жаўнеры змогуць у адпаведнасці з патрэбамі ўносіць тыя ці іншыя змены ў канструкцыю лёгкага і ціхага дрона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?