Стала вядома, за што сайт «Віцебскі кур'ер» атрымаў папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі 26 снежня 2016-га.

Нагодай стаў артыкул «За што забіраюць дзіця з добрай сям'і?», паведамляе сайт nash-dom.info. У ім апісваліся пяць выпадкаў, калі дзяцей забіралі з сем'яў па нязначных, на думку журналіста, прычынах.

У Міністэрстве інфармацыі адзначаюць, што дзеянні ўладаў у дачыненні да гэтых сямей былі абгрунтаваныя законам. А ў тэксце артыкула «змяшчаецца недакладная інфармацыя, якая можа нанесці шкоду грамадскім інтарэсам, які палягае ў масавай дэзінфармацыі насельніцтва, падрыве аўтарытэту органаў дзяржаўнага кіравання».

Мінінфарм запатрабаваў ад уладальніцы сайта Вольгі Карач выправіць указаныя парушэнні на працягу 24 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?