Reuters.com

Reuters.com

Зборная Беларусі з паразы пачала чэмпіянат свету па гандболе ў Францыі.

У Руане наша каманда нечакана саступіла зборнай Чылі 28:32. Беларускія гандбалісты з першых хвілін гульні ўвесь час былі ў ролі даганяючых, здолеўшы толькі да перапынку зраўняць лік.

Другі тайм каманда пачатку добра, здолеўшы на нейкі момант адарвацца ад чылійцаў на чатыры галы. Але затым паўднёваамерыканцы выдалі магутны адрэзак, здолеўшы хутка зраўняць лік, а затым і зусім павялічылі перавагу на чатыры мячы.

У нашай групе таксама Харватыя, Германія, Венгрыя і Саудаўская Аравія. У 1/8 фіналу выйдуць чатыры лепшыя каманды.

15 студзеня матч супраць Саўдаўскай Аравіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?