Падатковыя органы накіравалі прыблізна 400 тыс. апавяшчэнняў аб выплаце збору асобамі, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржрасходаў («падатку на дармаедства»), паведаміў на брыфінгу ў прэс-цэнтры БелТА 13 студзеня начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька.

Паводле яго слоў, збор ўжо заплацілі прыблізна 24 тыс. чалавек. Малую колькасць плацельшчыкаў Расолька звязвае з тым, што ў многіх з іх тэрміны выплаты прыпадалі на студзень.

«Бюджэтныя паступленні ад падатку на дармаедства на гэты момант склалі 7 млн рублёў», — паведаміў ён.

Расолька не змог удакладніць, якая колькасць грамадзян, што атрымалі апавяшчэнні на выплату збору, здолелі даказаць, што атрымалі іх памылкова і плаціць не павінны, бо падатковыя органы не вядуць такой статыстыкі. Лічбу, якая раней фігуравала ў СМІ, — 15 тыс. чалавек — чыноўнік назваў некарэктнай, бо гэта тыя людзі, якія яшчэ да атрымання апавяшчэнняў здолелі даказаць свой удзел у фінансаванні дзяржрасходаў, і апавяшчэнні ім не накіроўваліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0